Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
16 ліпеня распачнецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Анонсы
08.07.2014 15:41

16-19 ліпеня ў Івянцы адбудзецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-16 гадоў.

Парафіяда складаецца з наступных элементаў “тэатр”, “святыня”, “спорт”.

rПравілы ўдзелу

Святыня

  • актыўны ўдзел у ранішніх і вечаровых малітвах
  • актыўны ўдзел у святой Імшы
  • індывідуальная малітва
  • актыўны ўдзел у спаборніцтвах
  • добры настрой


Тэатр

конкурс народнай песні з прэзентацыяй рэгіёну (па-беларуску):

  • мэта конкурсу - развіцце і падтрыманне беларускай культуры і традыцый
  • час прадстаўлення – 20 хв., падрыхтоўка і прыбіранне сцэны – 5 хв.
  • удзельнічае каманда
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
  • крытэрыі: змест (танец, спеў, прэзентацыя), дэкарацыі, касцюмы, агульнае ўражанне, харэаграфія


конкурс рэлігійнай песні (па-беларуску):

  • у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо цэлая каманда
  • на конкурс прадстаўляецца адна песня рэлігійнага зместу
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
  • крытэрыі: харэаграфічная апрацоўка, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзентацыя спевака(оў)


конкурс малюнку:

  • у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо цэлая каманда
  • час трывання конкурсу - 1 гадзіна
  • на адвароце працы павінна быць напісана назва парафіі і мясцовасць
  • ацэньваюцца толькі працы, намаляваныя падчас парафіяды, у прызначаны для гэтага час
  • крытэрыі: арыгінальнасць (0-5), згоднасць з тэмай (0-5), раскрыццё тэмы (0-5), прыгажосць працы (кампазіцыя, гама колераў, тэхніка выканання) (0-5)


конкурс рэлігійных ведаў:

  • у конкурсе ўдзельнічае кожны жадаючы
  • праверка ведаў адбываецца пры дапамозе тэсту
  • час трывання конкурсу - 45 хв.
  • Конкурс складаецца з 2 частак: Біблія (па групах) і постаці свв. Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ (для ўсіх груп)


— Група А – Евангелле паводле Мацвея
— Група Б – Евангелле паводле Лукі
— Група В – Евангелле паводле Марка


Бібліяграфія:

Евангелле паводле Мацвея: /2/files/bible/Matthaeus.pdf
Евангелле паводле Марка: /2/files/bible/Marcus.pdf
Евангелле паводле Лукі: /2/files/bible/Lucas.pdf
Біяграфія св. Яна ХХІІІ: http://grodnensis.by/117-category-informacja/3097-biyagrafiya-sv-yana-khkhiii.html
Біяграфія св. Яна Паўла ІІ: http://grodnensis.by/117-category-informacja/3096-biyagrafiya-sv-yana-pa-la-ii.html


Стадыён

  • група А – узрост 11-12 гадоў
  • група В – узрост 13-14 гадоў
  • група С – узрост 15-16 гадоў



Спаборніцтвы:

  • бег 60/100 і 300/600 (дзяўчаты/хлопцы)
  • эстафета 2/2 – каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчыны
  • паласа перашкод 2/2 – каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчыны
  • настольны тэніс - каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчыны
  • міні-футбол (4 хлопцы і 1 дзяўчына)
  • валейбол


Агульныя ўмовы

  • узрост удзельнікаў 11-16 гадоў
  • пры рэгістрацыі наяўнасць пашпарта або пасведчання аб нараджэнні (копія)
  • пражыванне ў палатках (па магчымасці прывезці свае палаткі і спальныя мяшкі)
  • арганізатары гарантуюць харчаванне на гэтыя дні
  • каманда 12 чалавек, у кожнай групе 2 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі, малодшыя могуць выступаць за старэйшую групу, наадварот - не
  • кошт удзелу 50 тыс. бел. руб. за асобу
  • кожную каманду суправаджае адказная асоба (апякун)


Каб каманда магла прыняць удзел ва ўсіх конкурсах і спаборніцтвах, яна павінна складацца мінімальна з 4 асоб - 2 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак.


Звяртацца па тэлефонах:

+375 29 795 53 51 кс. Юрый Санько

+375 33 687 21 13 кс. Міхал Бубен

Заяўка на ўдзел>>>

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.