Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць 22–23 жніўня (абноўлена)
Анонсы
20.08.2014 15:25

22–23 жніўня ў Браславе пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Галоўная святая Імша адбудзецца 23 жніўня ў 11 гадзін.

Праграма

22 жніўня

16.00 – святая Імша ў Трыдэнцкім абрадзе
18.00 – святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
20.00 – канцэрт духоўнай музыкі
21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства, канферэнцыя
22.30 – Літургія для вернікаў усходняга абраду

23 жніўня

24.00 – святая Імша на беларускай мове (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, удзел прымуць святары, якія паходзяць з Браслава)
01.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі
03.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Божай міласэрнасці
07.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
08.00 – святая Імша на польскай мове (узначаліць правінцыял сальватарыянаў а. Пётр Філяс)
09.00 – ружанцовая малітва
11.00 – галоўная святая Імша на палявым алтары (узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, удзел прыме біскуп Алег Буткевіч)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.