Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Музычная майстэрня» ў Івянцы чакае новых удзельнікаў
Анонсы
15.07.2014 17:06

Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будзе праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.

«Майстэрня» пачнецца 21 ліпеня святой Імшой у 18.00, а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «майстэрні».

Асаблівасці:
  • удзел у «майстэрні» з’яўляецца бясплатным
  • пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабою карымат і спальны мяшок
  • для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня
  • лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову
  • просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты


Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве і якія ўжо маюць пэўны вопыт супольнага спеву ў хоры ці іншых групах (у мінулыя гады быў недахоп у мужчынскіх галасах).

Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле па тэлефоне:

+375 29 551 66 42 а. Лех Баханэк OFMConv

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.