Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
16 ліпеня ў мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адбудзецца ўрачыстасць |
Анонсы
|
16.07.2014 12:42 |
16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) у мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць. Святую Імшу ў 19.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Пасля Імшы будзе магчымасць прыняцця шкаплера.
«Няхай усе, хто носіць святы шкаплер, які з’яўляецца памяткай, атрыманай ад Маці Божай, бачаць у ім знак прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Панны», — пісаў пра духоўнае значэнне шкаплера св. Ян Павел ІІ.
(AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.