Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусаў запрашаюць у пешую пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню |
Анонсы |
05.08.2014 11:39 |
![]() 16 жніўня пілігрымка Беластоцкай архідыяцэзіі вырушыць з Беластока, а 18 жніўня прыбудзе ў Гродна, дзе пілігрымы будуць мець начлег. Вечаровая Імша для пілігрымаў адбудзецца ў 19.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа(пабернардынскім). 19 жніўня ў 7.00 у гэтым жа касцёле адбудзецца святая Імша, пасля якой пілігрымы вырушаць далей. У гэты ж дзень далучыцца да пілігрымкі запрашаюцца і пілігрымы з Беларусі. Завершыцца пілігрымка 25 жніўня святой Імшой у Віленскай катэдры ў 10.00. Удзел пілігрымаў з Беларусі бясплатны. Умовы ўдзелу ў пілігрымцы:
Для тых, хто візы яшчэ не мае, курыя Гродзенскай дыяцэзіі дапаможа ў яе атрыманні. У сувязі з гэтым да 26 ліпеня 2014 года ў курыю трэба падаць наступныя дакументы:
Па ўсіх пытаннях удзелу ў пілігрымцы і атрымання віз звяртацца ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі. Адрас курыі: вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна, Беларусь. Тэл.: +375 (152) 74 00 73; факс: +375 (152) 75 64 55; e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.