Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы пройдуць урачыстасці з нагоды 580-годдзя будаўніцтва касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні
Анонсы
09.08.2014 15:29

У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 580-годдзя з часу будаўніцтва першага касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110-годдзя з часу кансэкрацыі цяперашняй святыні. 16 жніўня 2014 г. у 12 гадзін Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць у парафіі святую Імшу, падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі. Да ўрачыстасцяў вернікі парафіі будуць духоўна рыхтавацца праз саракагадзіннае набажэнства.

Для дзяцей і моладзі парафіі напярэдадні ўрачыстасцяў аб’яўлены конкурс малюнкаў “Любы сэрцу касцёл”.

Праграма саракагадзіннага набажэнства:

13 жніўня
 
08.30 – святая Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: в. Швакшты, Гуменнікі

10.00 – 11.00 – вул. Першамайская
11.00 – 12.00 – вул. Савецкая
12.00 – 13.00 – вул. Нарачанская
13.00 – 14.00 – вул. Завадская
14.00 – 15.00 – вул. Новая, Чыгуначная
15.00 – 16.00 – вул. Лясная
16.00 – 17.00 – вул. Школьная,
17.00 – 18.30 – дзеці, моладзь, міністранты          

18.30 – святая Імша

14 жніўня
 
08.30 – святая Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту:

09.30 – 10.30 – в. Свіраны, Лапінцы, Антонінсберг               
10.30 – 11.30 – к.п. Нарач: вул. Нарачанская
11.30 – 12.30 – к.п. Нарач: вул. Ленінская 1, 3, 5, 13
12.30 – 13.30 – к.п. Нарач: вул. Ленінская 17, 25, 27
13.30 – 14.30 – к.п. Нарач: вул. Кастрычніцкая 1, 2, 3, 4
14.30 – 15.30 – к.п. Нарач: вул. Кастрычніцкая 5, 6, 13,
15.30 – 16.30 – к.п. Нарач: вул. Кастрычніцкая 14, 15, 16
16.30 – 17.30 – к.п. Нарач: вул. Кастрычніцкая 19, 21, 23
17.30 – 18.30 – дзеці, моладзь, міністранты          

18.30 – святая Імша

15 жніўня
 
09.00 – святая Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту:

10.00 – 11.00 – в. Малая Сырмеж, Краскі, Цюкшы, Церлюкі
11.00 – 12.00 – в. Нарач: вул. Будаўнікоў, Падлесная, Прыазёрная, Пастаўская

12.00 – святая Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага  Сакрамэнту:                

13.00 – 14.00 – в. Нарач: вул. Лугавая, Я. Купалы
14.00 – 15.00 – в. Нарач: вул. Маркава, Зарэчная
15.00 – 16.00 – в. Нарач: вул. Зялёная, Міра
16.00 – 17.00 – в. Нарач: вул. Северная 1, Северная 2, Кірава, усе астатнія вуліцы
17.00 – 18.30 – дзеці, моладзь, міністранты

18.30 – святая Імша

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.