У Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне першага ў сучаснай гісторыі Беларусі езуіта |
Анонсы |
13.08.2014 14:47 |
14 жніўня 2014 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віктара Жука SJ. Кандыдат да прэзбітэрату – першы езуіт у сучаснай гісторыі Беларусі. Святая Імша пачнецца ў 18.30, яе ўзначаліць і ўдзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На Імшу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Дыякан Віктар Жук нарадзіўся і вырас у Пінску. Пасля таго, як скончыў эканамічны факультэт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, адчуў пакліканне да манаскага жыцця. У 2003 годзе ўступіў у навіцыят расійскага рэгіёну Таварыства Езуса ў Навасібірску. Вывучаў філасофію ў Падуі. Душпастырскую практыку праходзіў у Мілане, адначасова супрацоўнічаў з італьянскімі езуітамі ў ініцыятывах для моладзі. З 2010 г. вывучаў тэалогію ў Рыме. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 2 красавіка 2013 г. у рымскім касцёле Іль-Джэзу (Найсвяцейшага Імя Езуса) сярод 13 кандыдатаў з розных краін. Імшу ўзначаліў кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры. (AG) |