Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Лучаі запрашае на валанцёрскі летнік
Анонсы
11.08.2014 12:17

З 20 па 30 жніўня 2014 г. усе жадаючыя запрашаюцца на валанцёрскі летнік, які адбудзецца ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат). “Вас чакае святыня неверагоднай прыгажосці - Лучай! Каб гэтыя мясціны заквітнелі яшчэ больш, нам патрэбныя вы і вашыя працавітыя рукі. Не ўпускайце магчымасць надзвычай цікава і плённа правесці апошнія летнія дні ў чароўным азёрным краі”, - запрашаюць прадстаўнікі парафіі.

Валанцёрскія працы падчас летніку будуць скіраваны на:

- дапамогу па добраўпарадкаванні прыкасцёльнай тэрыторыі;
- інвентарызацыю (апісанне) лучайскіх каталіцкіх могілак;
- прыборкі на тэрыторыі могілак;
- збор успамінаў сярод жыхароў вёскі.

Працоўны час - 7-8 гадзін з перапынкам на абед. Нядзеля - выходны дзень. Пражыванне ў будынку былой плябаніі (ёсць электрычнасць і газавая пліта) ці ў намёце на выбар. Харчаванне: прыгатаванне ежы на вогнішчы.

Прыязджаць можна на любую колькасць дзён.

Плануецца цікавая культурная праграма. 24 жніўня вечарам пасля малітвы за студэнтаў, школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў выступяць гурт “Рэха”, бард Аляксей Жбанаў, акардэаніст-віртуоз Дзмітрый Корсак, эстрадны артыст Мікіта Фаміных і іншыя госці.

Сайт парафіі: luchai.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.