Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый будзе цэлебраваць святую Імшу за ахвяраў разні ў Іраку і аб міры ў гэтай краіне
Анонсы
18.08.2014 12:48

Папа Францішак працягвае звяртаць увагу вернікаў і няверуючых на разню, якая адбываецца ў Іраку, з нечуванымі зверствамі, сярод ахвяраў якой таксама шмат дзяцей. Хрысціянская супольнасць, якая жыве ў Іраку даўжэй, чым існуе іслам у гэтай краіне, упершыню ў гісторыі масава пакідае Ірак разам з прадстаўнікамі іншых рэлігійных меншасцяў. Многія з іх паміраюць ад голаду і смагі ў пустыні.

Перад абліччам гэтых жахаў міжнародная супольнасць здаецца паралізаванай. Таму Папа папрасіў усіх Апостальскіх Нунцыяў сенсібілізаваць урады краін і дыпламатычны корпус.

У панядзелак, 18 жніўня 2014 г., у 18.30 Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).

У малітве Папы, праз пасярэдніцтва Апостальскага Нунцыя, які яго рэпрэзентуе, прымуць удзел католікі і ўсе тыя, хто духоўна прагне выразіць салідарнасць з іракцамі і ўзняць свой голас, каб пераламаць абыякавасць свету і маліцца аб міры.

Падчас гэтай малітвы Апостальскі Нунцый, акрамя духоўных разважанняў, прыгадае пазіцыю Святога Пасаду адносна гэтага і іншых канфліктаў, якія крывавяць на целе нашай планеты. Да ўдзелу ў гэтай цэлебрацыі запрошаны таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпуса.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.