Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лучаі адбудзецца Імша на пачатак навучальнага года і канцэрт
Анонсы
18.08.2014 09:11

24 жніўня 2014 г. у 16.30 у парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) з нагоды пачатку навучальнага года адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае.

Затым адбудзецца канцэрт “на біс” выканаўцаў, якія з вялікім поспехам выступілі на фэсце святой Ганны ў парафіі: гурта “Рэха” і Андруся Такінданга, а таксама “залатога акардэона Беларусі” Дзмітрыя Корсака. Акрамя гэтага, выступяць аўтар лучайскага гімна Аляксей Жбанаў і эстрадны артыст Мікіта Фаміных.

Усе неабыякавыя да сучаснай беларускай музыкі запрашаюцца да ўдзелу ў свяце.

Падрабязней на сайце лучайскай парафіі>>>

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.