30 жніўня пачынаюцца ўступныя экзамены ў Катэхетычны каледж у Баранавічах |
Анонсы
|
26.08.2014 17:11 |
Паступленне ў катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах будзе праходзіць у два туры. Першы тур уступнага экзамена для абітурыентаў адбудзецца 30 жніўня ў 11.00, другі тур – 6 верасня ў 11.00.
Спіс неабходных дакументаў на паступленне можна знайсці тут
Навучанне ў катэхетычным каледжы ажыццяўляецца па трох спецыяльнасцях: катэхетыка, агульная тэалогія, сямейнае кансультаванне
- Катэхетыка: прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхетаў (выкладчыкаў катэхізіса). Студэнты гэтай групы акрамя вывучэння тэалогіі маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Агульная тэалогія: прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
- Сямейнае кансультаванне: прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
У каледж прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне доўжыцца тры гады. Форма навучання — завочная. Заняткі пачынаюцца ў верасні і праходзяць па суботах і нядзелях два разы на месяц (першы і трэці тыдзень месяца). Падрабязная нфармацыя па тэлефонах: +375 (0163) 57-93-14; +375295135792 (МТС); +375297273198 (МТС); Факс: +375 (0163) 57-93-07; е-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
кс. Андрэй Рылка
|