У Бараўлянах адкрыецца новы салезіянскі араторый |
Анонсы |
26.08.2014 17:36 |
Новы салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо будзе адкрыты пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбудзецца ў Мінскім раёне 20 верасня. Адкрыццё новага араторыя стане пачаткам да 200-годдзя святкавання дня нараджэння св. Яна Боско.
Араторый — хрысціянскае выхаваўчае асяроддзе для дзяцей і моладзі. З лацінскай мовы слова «араторый» азначае месца для малітвы. Салезіянскі араторый — свайго роду «дом гасціннасці», дзе кожны можа знайсці сваё месца. Першыя араторыі працавалі задоўга да св. Яна Боско, але першы салезіянскі араторый быў заснаваны менавіта ім. Мэта салезіянскага араторыя — выхаванне добрых хрысціянаў. Салезіянская сям’я ў Беларусі і парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) сардэчна запрашаюць усіх вернікаў, а асабліва моладзь, на ўрачыстае адкрыццё і благаслаўленне новага араторыя Св. Дамініка Савіо, а таксама пачатак абыходу юбілейнага года 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско. Урачыстасці пройдуць па адрасе: пасёлак Лясны, вул. Аляксандрова, 4а Паводле www.sdb.by |