У Слоніме пройдзе Х юбілейны турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ» |
Анонсы
|
01.09.2014 12:17 |
20 верасня 2014 г. у Слоніме (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11) адбудзецца Х юбілейны турнір па футболе “Памяці св. Яна Паўла ІІ”.
Правілы:
- У турніры прымаюць удзел рыма-каталіцкія парафіі з усёй Беларусі
- Узрост удзельнікаў – 17-30 гадоў (кожная парафія павінна запоўніць электронны фармуляр удзельнікаў і выслаць па адрасе
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
, і такі ж ліст, зацверджаны і падпісаны пробашчам парафіі, прывезці ў Слонім; таксама кожны з гульцоў пры рэгістрацыі каманды павінен мець ксеракопію пашпарта (апошняй старонкі).
- Парафія можа мець у сваім складзе толькі аднаго гульца-прафесіянала. Прафесіянал – футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які граў у лігах РБ па футболе і міні-футболе: вышэйшая ліга, дублюючы склад, 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці. Па міні-футболе: вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці.
(За невыкананне патрабаванняў каманда караецца тэхнічным паражэннем 5:0. У наступных гульнях неаднаразовае парушэнне правілаў вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.) - Арганізатары падчас турніру забяспечваюць удзельнікам харчаванне і спартыўна-культурную праграму.
- Максімальная колькасць гульцоў ад адной парафіі – 10 чалавек.
- Гульні будуць праходзіць на штучнай траве, стадыён “Белтрансгаз” (Слонім).
- Каманда складаецца з 5 гульцоў (варатар + 4 гульцы).
- Колькасць зменаў на працягу матчу - любая.
- Час матчу – дзве паловы па 10 хвілін.
- Каманды будуць праз жараб’ёўку падзелены на групы.
Уступныя абвяшчэнні – да 10 верасня 2014 г. Праграма турніра тут
Інфармацыя па тэлефонах:
Velcom +375 29 319 54 65 МТС +375 33 624 35 22 кс. Артур Малафей (арганізатар) (AG)
|