Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мастах адбудуцца рэкалекцыі з кс. Антанэла Гадэду
Анонсы
02.09.2014 12:37

13-14 верасня 2014 г. у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі “Прыйдзі, Дух Святы” з кс. Антанэла Гадэду — італьянскім святаром, які разам з кс. Энрыке Порку выехаў у Бразілію, каб абвяшчаць Евангелле сярод найбяднейшых жыхароў трушчоб і рабіць учынкі міласэрнасці.

Гэтыя святары займаюцца таксама найбольш заблуканымі ў жыцці людзьмі: бандытамі, наркадылерамі, прастытуткамі, начуюць разам з імі на вуліцы, каб сведчыць ім аб Божай любові і дапамагчы вярнуцца да нармальнага жыцця. Перадусім святары ахвяруюць ім Божае слова і моц Святога Духа.

У 2000 годзе кс. Антанэла Гадэду і кс. Энрыке Порку заснавалі каталіцкую супольнасць “Запавет Міласэрнасці”.

Сваім служэннем яны даказваюць, што калі ў нашу штодзённасць уваходзіць вера, моц Святога Духа, сапраўдная любоў да Езуса, то ў хуткім часе здараюцца сапраўдныя цуды, Езус ратуе, аздараўляе, уваскрашае, дае новае жыццё, любоў. Кс. Антанэла Гадэду і кс. Энрыке Порку – сведкі таго, што дзякуючы евангелізацыі Езус уваходзіць у жыццё канкрэтнага чалавека, клапоціцца пра яго, у выніку чаго адбываецца цуд перамянення сэрца, аднаўлення розуму, навяртання ці аздараўлення.

Пачатак рэкалекцый 13 верасня ў 9 гадзін, заканчэнне – 14 верасня пасля святой Імшы ў 15 гадзін.

Кошт удзелу ў рэкалекцыях – 50 тыс. рублёў.

Ёсць магчымасць замовіць абед на дні рэкалекцый (кошт аднаго абеду – 40 тыс. рублёў). Для тых, хто не зможа ад'ехаць дадому 13 верасня, ёсць магчымасць начлегу.

Запісацца на рэкалекцыі можна з панядзелка па пятніцу з 10 да 15 гадзін, а таксама з 19.30 да 21.30 па нумары +375 33 393 18 11.

Паводле grodnensis.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.