Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адзначыць адпустовую ўрачыстасць
Анонсы
08.09.2014 12:31

14 верасня 2014 г. Касцёл будзе адзначаць свята Узвышэння Святога Крыжа. У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адбудзецца ў гэты дзень адпустовая ўрачыстасць. Святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці тытула Кальварыйскага касцёла пройдуць у 10.00, 14.00 i 18.00.

Пасля галоўнай Імшы (у 14.00) адбудзецца святочная праграма з удзелам гуртоў “Laudans” i “Сейбiт”. Гарадзейская парафiя Святога Юзафа прадставіць невялiкi спектакль. Падчас кожнай Імшы можна будзе атрымаць поўны адпуст (пры выкананні ўсіх умоваў).

Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якой устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў (“узвышаў”) Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена Папам Грыгорыем І.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.