Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
«З Марыяй у новы навучальны год»: адбудзецца пілігрымка з Гродна ў Капцёўку |
Анонсы
|
19.09.2015 19:33 |
20 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (Гродзенская дыяцэзія). Да ўдзелу па традыцыі запрашаюцца дзеці, моладзь, студэнты, бацькі і настаўнікі, выхавацелі і выкладчыкі, каб на парогу новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
r Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы: - 07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў фрацішканскім касцёле ў Гродне
- 08.00 – выхад пілігрымкі
- 12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
- 12.00-13.00 – адпачынак, гарбата
- 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 – святая Імша
- 14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
- 16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы:
+375 29 11 68 726 кс. Міхал Ластоўскі
(JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.