Канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі пройдзе ў гомельскім касцёле |
Анонсы |
15.09.2014 10:16 |
Пачатак канцэрта ў 18.30. Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, на канцэрце выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Марозава (цымбалы), Лізавета Марозава (фартэпіяна) і Таццяна Купрэева (фартэпіяна). Уваход на канцэрт — вольны, пры жаданні можна будзе скласці ахвяраванні ў падтрымку Дзіцячай вёскі. Унікальная для Беларусі дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчымае максімальна поўнае развіццё асобы. Пяць асобных груп-сем'яў yключаюць максімум 12 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца з Ордэна бэнэдыктынак-самарыцянак Крыжа Хрыста, якая разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і трымае апеку над дзецьмі. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва. (JLS) |