Пройдзе сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі да 10 гадоў святарства |
Анонсы
|
15.09.2014 14:37 |
У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях пройдзе духоўна-фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якія маюць менш за 10 гадоў святарства. 23-24 верасня збіраюцца святары да 5 гадоў святарства, а 24-25 верасня – да 10 гадоў святарства.
Праграма сустрэчы святароў да 5 гадоў святарства
23 верасня 16.00 — прыезд святароў 16.30 — уступная канферэнцыя (кс. Miкалай Ціхановіч) 17.30 — Імша, злучаная з нешпарамі 19.00 — вячэра 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння 21.30 — братэрская сустрэча
24 верасня 08.15 — Ютрань з разважаннем над Божым словам 09.00 — сняданак 09.45 — лекцыя і дыскусія (тэма: “Новая евангелізацыя сёння”, кс. Аляксандр Жарнасек MIC, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Оршы, дырэктар рэкалекцыйнага дома, капелан турэмнай калоніі) 10.30 — перапынак на каву 11.00 — “Новая евангелізацыя сёння” (кс. Аляксандр Жарнасек MIC; працяг) 12.00 — Імша з біскупам 13.00 — абед, заканчэнне
Праграма сустрэчы святароў да 10 гадоў святарства
24 верасня 16.00 — прыезд святароў 16.30 — уступная канферэнцыя (кс. Miкалай Ціхановіч) 17.30 — Імша, злучаная з нешпарамі 19.00 — вячэра 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння 21.30 — братэрская сустрэча
25 верасня
08.15 — Ютрань з разважаннем над Божым словам 09.00 — сняданак 09.45 — лекцыя і дыскусія (тэма: “Новая евангелізацыя сёння”, кс. Аляксандр Жарнасек MIC, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Оршы, дырэктар рэкалекцыйнага дома, капелан турэмнай калоніі) 10.30 — перапынак на каву 11.00 — “Новая евангелізацыя сёння” (кс. Аляксандр Жарнасек MIC; працяг) 12.00 — Імша з біскупам 13.00 — абед, заканчэнне
Паводле grodnensis.by (AG)
|