«Карытас» у Глыбокім запрашае на сустрэчу для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў |
Анонсы
|
16.09.2014 15:03 |
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у сустрэчы для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў пад назвай “Мы разам!”, якая адбудзецца 4 кастрычніка 2014 г.
Мэты сустрэчы — інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве, адкрыццё грамадства на інвалідаў, заахвочванне людзей да хрысціянскіх каштоўнасцяў праз учынкі міласэрнасці.
Праграма сустрэчы:
- 10.30-10.45 – з’езд і ўрачыстае прывітанне ўдзельнікаў мерапрыемства
- 10.45-11.00 – шэсце ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы да Гарадскога дома культуры
- 11.00-13.00 – гульні, пачастункі, прадстаўленне лялечнага тэатра
- 11.30-12.10 – круглы стол з удзелам бацькоў, апекуноў асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў ДКТ «Карытас», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» і інш.
- 13.00-14.00 – абед
- 14.00-15.30 – канцэрт
- 15.30-16.00 – ад’езд удзельнікаў
Паводле caritas.by
(AG)
|