Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на біблійны семінар |
Анонсы
|
06.10.2014 11:36 |
Навукова-практычны семінар на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?», які пройдзе 11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага, запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.
rПраграма семінара:
- 8.00 – 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.00 – адкрыццё семінара
- 10.15 – даклад і абмеркаванне новых біблійных адкрыццяў у ваколіцах Іерусаліма (кс. Дарыюш Пеляк, Масква-Іерусалім)
- 11.00 – даклад і абмеркаванне тэмы паўставання і фарміравання біблійных тэкстаў (кс. Адам Дынак, Віцебск)
- 11.30 – перапынак на каву
- 12.15 – даклад і абмеркаванне праблематыкі перакладаў Бібліі на сучасныя мовы (д-р Андрэй Дзясніцкі, Масква)
- 13.00 – перапынак на абед
- 15.00 – святая Імша
- 16.00 – інаўгурацыя новага навучальнага года ў каледжы
- 17.30 – даклад і абмеркаванне новых форм евангелізацыі (Біблія і Другі Ватыканскі Сабор — д-р Франц Коглер, Лінц)
- 18.15 – адкрыццё экспазіцыі «Дарогаю Бібліі» і падвядзенне вынікаў семінара
- 18.45 – вячэра
Арганізатары просяць студэнтаў каледжа і гасцей паведаміць пра свой удзел у семінары загадзя. Для ўдзелу ў семінары рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэл. +375 29 513 57 92 альбо праз рэгістрацыйную форму. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.