Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памоліцца на ружанцы праз скайп (+дададзена праграма)
Анонсы
17.10.2014 10:15

Скайп-малітва моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на ружанцы пройдзе 18 кастрычніка ў межах Ружанцовага Кангрэсу, які адбудзецца ў Беларусі з 4 па 26 кастрычніка.

У малітве праз скайп прыме ўдзел моладзь з Гродна, а таксама з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Ліда-Фара), парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі, парафіі Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве, парафіяльнага касцёла Св. Міхаіла ў Навагрудку.

Цэнтр скайп-малітвы будзе арганізаваны ў Гродне ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі) пасля Імшы ў 19.00.

Праграма малітвы:

  • 1 таямніца — малітва Езуса ў Аліўным садзе — разважанні рыхтуе моладзь з Гродна (пабрыгідскі касцёл)
  • 2 таямніца — Бічаванне Пана Езуса — разважанні рыхтуе моладзь Астравеччыны (санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі)
  • 3 таямніца — укаранаванне цернем — разважанні рыхтуе моладзь Радуньскага дэканату (касцёл у Воранаве)
  • 4 таямніца — Крыжовы шлях — разважанні рыхтуе моладзь Лідчыны (касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Ліда (Фара))
  • 5 таямніца — смерць Пана Езуса — разважанні рыхтуе моладзь Навагрудчыны (касцёл св. Міхаіла ў Навагрудку)

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.