Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пяць дыяканаў прымуць у Гродне прэзбітэрскае пасвячэнне
Анонсы
10.10.2014 15:42

8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне пяці дыяканам, выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Урачыстая Імша, падчас якой адбудзецца пасвячэнне, пачнецца ў 12.00.

За тыдзень да гэтага кандыдаты прымуць удзел у рэкалекцыях, мэтай якіх з’яўляецца іх непасрэдная падрыхтоўка да пасвячэння.

Новымі святарамі стануць:

— дыякан Аляксандр Вараб’ёў (парафія Св. Францішка Ксаверыя, Гродна)
— дыякан Аляксандр Сямінскі (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы)
— дыякан Дзмітрый Леўчык (парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак)
— дыякан Павел Раманоўскі (парафія Св. Міхала Арханёла, Смаргонь)
— дыякан Марэк Занеўскі (парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна).

Заахвочваем да малітвы за будучых святароў Касцёла на Гродзеншчыне, каб яны як найлепей падрыхтаваліся да гэтай важнай падзеі ў іх жыцці, а пасля пасвячэння рупліва служылі Богу і людзям, да якіх будуць пасланы.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.