Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Моладзь Пінскай дыяцэзіі збярэцца на сустрэчу з нагоды 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка |
Анонсы
|
14.10.2014 15:40 |
18 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Ужо на працягу многіх гадоў сустрэча праходзіць у кастрычніку перад урачыстасцю Усіх Святых, а сёлетняя сустрэча пад назвай «Духоўнае змаганне» будзе адмысловым моладзевым уступам да святкавання 100-й гадавіны нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.
Галоўныя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбудуцца ў пінскім катэдральным касцёле 25 кастрычніка. Духоўную падрыхтоўку да святкавання моладзь дыяцэзіі распачне за тыдзень да гэтага — 18 кастрычніка — спецыяльным малітоўным чуваннем у Брэсце і музычным канцэртам праслаўлення Бога.
Праграма сустрэчы моладзі
10.00 — сустрэча і рэгістрацыя ўдзельнікаў 11.00 — канферэнцыя 11.45 — сустрэча ў групах 12.45 — вынікі сустрэчы ў групах 13.15 — абед 14.00 — час для «блізкіх» 14.30 — падрыхтоўка да літургіі 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці 15.30 — сустрэча ў тэматычных групах 16.30 — адарацыя/магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння 17.30 — Ружанец 18.00 — святая Імша перапынак на гарбату 19.30 — вечар праслаўлення/выступленне гурта «The Crossway» (Баранавічы) 20.45 — малітва на заканчэнне. Благаслаўленне. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.