Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Парафія ў Лучаі запрашае на фэст святога Тадэвуша |
Анонсы
|
15.10.2014 12:49 |
Парафія Св. Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на супольную малітву і свята музыкі, што адбудзецца 25 кастрычніка з нагоды парафіяльнай урачыстасці святога Тадэвуша.
Пачатак у 15.00.
Праграма:
15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружанец, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння) з моладзевым гуртом з Віцебска 16.00 — урачыстая святая Імша з удзелам хора віцебскай парафіі Святога Духа 18.00 — канцэрт духоўнай і класічнай музыкі (удзельнікі: акардэаністы Дзмітрый Корсак і Аляксандра Бузун (Мінск), артысты Мінскай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Грыневіч, Юрый Габрусь (арганіст) і моладзь) (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.