У 11-ы раз пройдзе фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра» |
Анонсы
|
17.10.2014 14:24 |
У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбудзецца XI фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Сёлетні фестываль, які пройдзе з 21 па 31 кастрычніка, прымеркаваны да 150-гадовага юбілею святыні.
Фестываль будзе адбывацца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44а.
21 кастрычніка
- 19:30 — канцэрт арганнай музыкі салісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай
22 кастрычніка - 19:30 — моладзевы гурт касцёла св. Роха, ryрт «LAUDANS»: Андрэй Лугін (спеў, гітара) Алена Палачанская (спеў, сінтэзатар)
25 кастрычніка - 19:30 — канцэрт арганнай і вакальнай музыкі: Вольга Падгайская (арган), Аляксандр Хумала (вакал). У праграме: І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, Г.Свірыдаў, А.Месіян, Ш.М.Відор, В.Падгайская
29 кастрычніка - 19:30 — канцэрт харавой музыкі, прэзентацыя альбома кампазіцый Алены Абрамовіч на словы Фаўстыны Кавальскай (хор, салісты мінскага Чырвонага касцёла)
30 кастрычніка - 19:30 — канцэрт камернай музыкі: Кацярына Архіпава (скрыпка), Наталля Малышава (віяланчэль), Віктар Кісцень (арган).
(JLS)
|