Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу
Анонсы
18.10.2014 09:35

Браты кармэліты босыя запрашаюць юнакоў (8-11 клас) на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу з мэтай пазнання кармэліцкай духоўнасці, святых Кармэлю і супольнага адпачынку. Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 кастрычніка ў Нарачы (Мядзельскі раён) у кляштары кармэлітаў босых.

Сустрэча распачнецца святой Імшой у панядзелак у першай палове дня, а завершыцца ў сераду пасля абеду.

«Запрашаем правесці некалькі дзён у супольнасці Хрыста, Яго Маці і братоў у веры на ўлонні духоўнай спадчыны Кармэлю і прыгажосці азёрнай жамчужыны Беларусі», - адзначаюць браты кармэліты.

Кантактны тэлефон для зацікаўленых:

+375 44 763 72 40    а. Юрый

або ліставаць на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.