Дні духоўных сустрэч для юнакоў пройдуць у Шчучыне |
Анонсы
|
21.10.2014 09:24 |
29–31 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 15 гадоў, якія хочуць паглыбіць сваю веру, узмацніць сваё сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.
У межах сустрэчы запланавана супольная і індывідуальная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, размова са святаром. Будзе магчымасць абмяняцца сваімі думкамі, досведам, задаць пытанні.
Такія духоўныя сустрэчы – гэта нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.
Адрас: Калегіум Ордэна піяраў, вул. Савецкая, 1, 231513, г. Шчучын, Гродзенская вобл.
Просьба паведаміць аб удзеле ў сустрэчы да 26 кастрычніка.
Кантактны тэлефон:
+375 29 789 06 27 (МТС) (AG)
|