IX Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi праходзіць у Мінску |
Анонсы
|
24.10.2014 12:59 |
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) праходзіць IX Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii»-2014.
У вечарах арганнай музыкі прымаюць удзел майстры з замежжа, а таксама выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
22 лістапада, на літургічны ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў, пасля Імшы ў 18.30 будуць выступаць хор і інструменталісты мінскай архікатэдры.
Уваход на фестываль вольны.
Праграма:
19.30 — вечар арганнай музыкі (студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, клас У. В. Неўдаха (Марына Пінчукова, Калініка Мядзведзева))
- 2 лістапада (успамін усіх памерлых вернікаў)
13.00 — святая Імша-рэквіем (хор архікатэдральнага касцёла) 19.30 — вечар арганнай музыкі (Цырыл Шмідлін (Германія)) 19.30 — вечар арганнай музыкі (Эдмунд Борыч (Харватыя))
- 22 лістапада (успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў)
18.30 — урачыстая святая Імша (хор, салісты і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла)
19.30 — вечар камернай музыкі (Аляксандр Хумала, барытон; Віталь Дарашук, саксафон; Вольга Падгайская, арган)
(AG)
|