Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Расклад набажэнстваў ва ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў у Гомелі |
Анонсы
|
28.10.2014 11:42 |
31 кастрычніка ў 19.00 і 1 лістапада ў 8.00 у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці адбудзецца святочная Імша з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.
1 лістапада ў 15.00 адбудзецца малітва на магілах святароў на Навабеліцкіх могілках (насупраць мясакамбіната).
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, у 15.00 адбудзецца малітва каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы (на павароце ў Цэнтр радыяцыйнай медыцыны) — на месцы, дзе карнікі НКВД здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.
У касцёле ўжо прымаюцца запіскі за памерлых. Ахвяраванні за малітвы аб памерлых будуць прызначаны для аплаты расходаў па ацяпленні гомельскай святыні.
Паводле сайта гомельскай каталіцкай парафіі (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.