Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінар «Праблема бясплоднасці і шляхі яе вырашэння» пройдзе ў Мінску
Анонсы
19.11.2014 12:06

Семінар «Праблема бясплоднасці і шляхі яе вырашэння» адбудзецца 22 лістапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску.

Арганізатарамі з'яўляюцца Рада па справах сям'і пры ККББ і Душпастырства сем'яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Праграма:

  • 9.00 — святая Імша на распачацце семінара, якую будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.30 — уступнае слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
  • 10.45 — даклад д-ра Тадэвуша Васілеўскага CD
  • 12.15 — перапынак
  • 12.30 — працяг дакладу д-ра Тадэвуша Васілеўскага CD
  • 13.30 — абед
  • 14.30 — даклад урача-гінеколага Таццяны Ермаловіч «Бясплоднасць, яе прычыны, спосабы лячэння ў Беларусі»
  • 15.00 — даклад с. Барбары Сайнок «Прафілактыка бясплоднасці»
  • 15.30 — даклад Алены Багамолавай, дырэктара сацыяльнага педагагічнага цэнтра «Усынаўленне, прыёмная сям'я»
  • 16.00 — сведчанні сужэнцаў
  • 16.30 — перапынак на каву
  • 17.00 — праца ў групах
  • 17.45 — падсумаванне працы ў групах і заканчэнне семінара

(AYU)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.