Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудуцца фармацыйныя сустрэчы для святароў Гродзенскай дыяцэзіі да 10 гадоў святарства
Анонсы
05.11.2014 12:29

25–26 лістапада пройдзе фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 5 гадоў святарства, а 26–27 лістапада — ад 6 да 10 гадоў святарства (уключна). Сустрэчы адбудуцца ў кляштары сясцёр назарэтанак і рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку.

rПраграма фармацыйных сустрэч

25 i 26 лістапада

  • 16.00 — прыезд святароў
  • 16.30 — уступная канферэнцыя (кс. Miкалай Ціхановіч, мадэратаp фармацыйных сустрэч)
  • 17.30 — святая Імша, спалучаная з нешпарамі
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
  • 21.30 — братэрская сустрэча


26 i 27 лістапада

  • 8.15 — Ютрань з разважаннем над Божым словам
  • 9.00 — сняданак
  • 9.45 — лекцыя-дыскусія «Божае слова ў жыцці святара» (уласнае сведчанне)
  • 10.30 — перапынак на каву
  • 11.00 — «Божае слова ў жыцці святых»
  • 12.00 — святая Імша з біскупам
  • 13.00 — абед. Завяршэнне


Удзел у пастаяннай фармацыі маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства абавязковы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.