Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
11 лістапада ў мінскай архікатэдры будуць маліцца за ахвяраў Першай сусветнай вайны |
Анонсы
|
11.11.2014 11:42 |
11 лістапада, у 96-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны, у мінскай архікатэдры пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў той вайны.
Вечаровую Імшу ў 18.30 з гэтай нагоды ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 19.00 пройдзе экуменiчная малiтва.
У 2014 годзе прыпадае 100-годдзе распачацця Першай сусветнай вайны, у якой загінула больш за 9 мільёнаў чалавек і каля 20 мільёнаў было паранена. Першапачаткова вайна вялася васьмю дзяржавамі, а ў канцы — ужо 38. У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Асманская і Аўстра-Венгерская.
Да пачатку Другой сусветнай вайны гэту вайну называлі «Вялікая вайна», часам — «Сусветная вайна», у Расіі — «Другой айчыннай» або «імперыялістычнай». Кс. Юрый Марціновіч
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.