Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Мужчынам і жанчынай стварыў іх…» — «Вінаграднік» для моладзі пройдзе ў Оршы
Анонсы
06.11.2014 11:35

Моладзь запрашаецца на «Вінаграднік» у Оршу, які адбудзецца 15 лістапада і будзе прысвечаны тэме духоўнасці мужчыны і жанчыны.

Сустрэча пройдзе па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6, парафія Св. Юзафа.

«Часта сустракаемся з набалелымі праблемамі, калі дзяўчына не можа знайсці сабе веруючага мужа, калі 30-40 гадовыя хлопцы не могуць вырашыць, што далей рабіць у жыцці, калі жонка не можа дачакацца мужа, а калі і дачакаецца, то ён будзе сядзець перад камп’ютарам, калі дзяцей больш выхоўвае вуліца, а не тата і мама і г.д.

Усе гэтыя праблемы, а іх нашмат больш, маюць супольны корань — цывілізацыя без бацькі. Калі ён і ёсць у нас, то ад яго мала карысці. У выніку жонкі і мамы вымушаныя брацца не за сваю справу. Мала хто з нас разумее, што большасць нашых праблем пачынаецца тады, калі мы не ведаем, як быць бацькам і маці, мужам і жонкай, мужчынам і жанчынай. Мы жывём у часы цывілізацыі “мужчын у спадніцах” і “жанчын у штанах”, але гэта павінна змяніцца. Найперш для нас саміх, а пасля для будучых пакаленняў.

Не разумеючы свайго першапачатковага паклікання, мы не зможам выканаць пакліканне бацькоў, сужэнцаў ці служэння ў бязжэнстве», — адзначаюць арганізатары.

Расклад сустрэчы:

9.00 — сняданак
10.00 — ранішняя малітва
10.30 — канферэнцыя І
11.30 — канферэнцыя ІІ
12.45 — абед, вольны час
13.30 — адарацыя, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, размовы
16.30 — святая Імша
17.30 — вячэра
18.30 – 21.00 — малітва заступніцтва

Ёсць магчымасць начлегу для гасцей здалёк. Папярэдні запіс абавязковы.
Запісацца можна да 13 лістапада (чацвер).

Тэлефон для запісу:

+375 29 500 40 88 (МТС)
або
+375 29 713 02 33

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.