У мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбудзецца турнір па міні-футболе |
Анонсы
|
11.11.2014 12:42 |
З 2 снежня па 16 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско (Мінск, вул. Пляханава, 28) адбудзецца турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боско».
Турнір пройдзе ў два этапы:
- з 2 па 16 снежня
- з 8 па 16 студзеня
Гульнявыя дні: аўторак 17.00 — 21.00, чацвер 17.00 — 21.00, субота 14.30 — 16.30.
У турніры бяруць удзел каманды, узрост гульцоў якіх не менш за 16 гадоў. У поле гуляюць брамнік і 3 палявых гульца (могуць быць таксама запасныя гульцы, усяго склад каманды не больш за 7 чалавек). 29 лістапада ў араторыі ў 20.30 пройдзе збор, дзе будзе адбывацца лёсаванне. Таксама будуць абмяркоўвацца правілы і даты гульняў. Просьба прысутнічаць на зборы прынамсі аднаму прадстаўніку ад каманды (пажадана капітану).
Унёсак за ўдзел — 250 тысяч рублёў з каманды за ўвесь турнір (унесак трэба прынесці на лёсаванне).
Кантактныя тэлефоны:
+375 25 658 51 09, +375 29 258 77 62 Улад
Рэгістрацыя каманд праходзіць да 28 лістапада. Колькасць каманд абмежавана да 16. Патрабуецца ўказаць наступныя даныя:
- імя кантактнай асобы
- кантактны нумар тэлефона
- назва каманды
- колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.
Форма заяўкі і адрас, на які дасылаць заяўкі, на www.sdb.by.
Паводле www.sdb.by
(AG)
|