Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца пілігрымка на Святую Зямлю
Анонсы
11.02.2015 18:56

З 22 па 30 сакавiка 2015 г. адбудзецца пілігрымка на Святую Зямлю. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма пілігрымкі

Дзень 1: Мінск — Тэль-Авіў

Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» 18.00. Вылет з Мінска 21.00.
Прылёт у Тэль-Авіў. Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыён 23.40. Пашпартны кантроль і мытня. Заезд у гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем.

Дзень 2: Бэтлеем — Эйн Карэм — Іерусалім


Бэтлеем. Пераход на святую Імшу ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Наведванне храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Поле пастухоў, дзе Анёл Панскі наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, Капліца Анёлаў. Эйн Карэм. Пераезд у Эйн-Карэм — месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты — базыліка Наведзінаў. Пераезд у Кнэсет — ізраільскі сучасны парламент, менора. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 3: Іерусалім

Наведванне Аліўнай гары — назіральная пляцоўка. Прагулка да касцёла Домінус Флевіт (Пан плакаў), касцёл Pater Noster (Ойча наш). Гетсіманія — прагулка шляхам Пальмовай нядзелі, а затым наведваннне Гетсіманскага саду і Касцёла Усіх Нацый, святая Імша — «базыліка Агоніі». Начлег у Бэтлееме.

Дзень 4: Іерусалім

Сіён хрысціянскі — пераезд на гару Сіён. Наведванне Вячэрніка, базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе Марыя жыла, пакуль не памерла. Пераход на магілу цара Давіда і ў касцёл св. Пятра ў Галліканту, святая Імша — базыліка Святога Гроба Пана, Віа Далароза, «Сцяна Плачу». Вольны час для пакупак у кіёсках старога горада. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 5: Бэтанія над Ярданам — Мёртвае мора — Бэтлеем


Выезд ў Бэтанію. Святая Імша ў касцёле Лазара, Марты і Марыі. Праезд праз Юдэйскую пустыню на раку Ярдан да месца хросту Езуса Хрыста — магчымасць акунуцца і аднавіць хрышчэнне. Ерыхон — панарама гары Спакусаў, крыніца Елісея, смакоўніца Закхея. Мёртвае мора. Купанне ў Мёртвым моры. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 6: Кейсарыя прыморская — Кармэль — Назарэт — Кана

Прыморская Кейсарыя — горад Ірада Вялікага, рымскі тэатр і акведукт, Гара
Кармэль — храм Маці Божай Зоркі мора і грот прарока Іллі. Гара Табор — базыліка Перамянення Пана. Святая Імша — Кана Галілейская — аднаўленне шлюбных абяцанняў. Базыліка Звеставання і касцёл св. Юзафа. Начлег у Назарэце.

Дзень 7: Гара Благаслаўленняў — Табха — Галілея

Гара Благаслаўленняў — святыня ў гонар Нагорнай пропаведзі. Святая Імша Domus Galilei. Табха, касцёл цудоўнага размнажэння хлеба і рыб, наведванне касцёла першынства св. Пятра, Капернаум. Возера Генісарэт (у адпаведнасці з пажаданнямі ўдзельнікаў прагулка на караблі па возеры за дадатковую плату). На беразе Галілейскага возера магчымасць купіць абед — рыбу святога Пятра. Начлег у Назарэце

Дзень 8: Назарэт — Яффа — аэрапорт Бэн-Гурыён

Святая Імша на заканчэнне пілігрымкі — Назарэт — базыліка Звеставання.
Пераезд ў Яффу — наведванне касцёла св. Пятра, Стары горад, старажытныя раскопкі, дом Сымона гарбара, панарама Тэль-Авіва. 20.00 — выезд ў аэрапорт Бэн-Гурыён. Пашпартны кантроль і мытня.

Дзень 9: Тэль-Авіў — Мінск

Вылет з Тэль-Авіва ў 00.40. Прылёт у Мінск у 05.25.
Пасля прылёту кожны самастойна дабіраецца дадому.

Тэлефоны для запісу:

Мінск: +375 33 637 15 17, +375 29 632 42 03
Магілёў: +375 29 344 15 48
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.