Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нацыянальны мастацкі музей на адзін дзень стане «езуіцкім калегіумам» |
Анонсы |
13.11.2014 10:29 |
Гэта стане магчымым падчас святкавання Міжнароднага дня студэнтаў у Нацыянальным мастацкім музеі, калі на адзін дзень адкрыецца ўнікальная інтэрактыўная праграма «Tempus discendi est! Прыйшоў час вучыцца!». Пра гэта са спасылкай на прэс-службу музея паведамляе БЕЛТА. Арганізатары запэўніваюць, што ў гэты дзень музей стане сапраўдным калегіумам езуітаў, у сценах якога будзе панаваць атмасфера эрудыцыі. У праграме зможа прыняць удзел кожны наведвальнік. Уступны іспыт у «калегіум» адбудзецца ў музеі 17 лістапада ў 16.00. Кошт аднаго квітка 30 тыс рублёў.
(JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.