Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае cужэнцаў на рэкалекцыі |
Анонсы |
13.11.2014 17:33 |
Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця, на рэкалекцыі «Моцны шлюб — шчаслівая сям’я», якія адбудуцца 28–30 лістапада ў Баранавічах па вул. Шаўчэнка, 6 у Доме Святой Тройцы. Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюбу ў царкоўных установах, узрост і стаж шлюбнага жыцця. +375 29 529 93 50 (мтс) Аляксандр Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё. Рэкалекцыi пачынаюцца ў пятнiцу а 18-й гадзiне, завяршаюцца ў нядзелю каля 15.00. Iх праводзяць падрыхтаваныя сужэнскiя пары i святар. Рэкалекцыi арганiзаваны ў рэкалекцыйным доме, дзе кожная сужэнская пара забяспечваецца асобным пакоем. (AG) |