Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы пройдзе дэканальная моладзевая сустрэча «Андрэйкі» з конкурсам ведаў пра св. Тэрэзу Авільскую
Анонсы
17.11.2014 10:46

29 лістапада ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудзецца традыцыйная дэканальная моладзевая сустрэча «Андрэйкі». На сустрэчы як падрыхтоўка да 500-годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы Авільскай, які будзе адзначацца ў 2015 г., пройдзе конкурс ведаў «Дастаткова толькі Бога» пра жыццёвы шлях гэтай іспанскай манахіні, рэфарматаркі ордэна кармэлітаў.

Запрашаць на «Андрэйкі» гасцей з суседніх парафій для нарачанцаў даўно стала добрай традыцыяй. Два гады таму было вырашана правесці дэканальную сустрэчу моладзі перад пачаткам Адвэнту, на якой, акрамя гульняў і забаў, прайшоў конкурс ведаў «Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор», у якім прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. У мінулым годзе як падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка быў праведзены конкурс ведаў пра кардынала, у якім таксама ўдзельнічала больш за сотню чалавек.

Для маладых нарачанцаў конкурс, прысвечаны св. Тэрэзе Авільскай, будзе першым этапам духоўнай падрыхтоўкі да 500-годдзя яе нараджэння. Для моладзі з суседніх парафій падрыхтоўка да конкурсу стане цудоўнай нагодай далучыцца да жыцця і спадчыны гэтай святой, якая сцвярджала, што «дастаткова толькі Бога».

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.