З 13 па 30 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі з нагоды калядных святаў сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, студэнтамі і выкладчыкамі, медперсаналам і хворымі, моладдзю і дзецьмі, з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры, настаўнікамі, выхавацелямі і катэхетамі.
13 снежня (субота)
- 22.30 – святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны – кс. Віталій Драздоўскі).
18 снежня (чацвер)
- 11.00 – святая Імша і сустрэча з працаўнікамі «Карытас» і членамі дабрачынных арганізацый (бп. Юрый Касабуцкі). Капліца Марыі Успамогі Хрысціянаў, пас. Бараўляны (адказны – кс. Віктар Гайдукевіч SDB).
19 снежня (пятніца)
- 14.30 – сустрэча з медперсаналам і хворымі (бп. Юрый Касабуцкі). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны – кс. Казімір Шыдэлка SDB).
- 18.00 – святая Імша і сустрэча з медыцынскімі работнікамі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 а (адказны – кс. Юрый Санько).
20 снежня (субота)
- 12.30 – сустрэча са студэнтамі «Школы сямейнага жыцця» (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Дыяцэзіяльны цэнтр Карытас, пас. Лясны (адказны – а. Пётр Фраштэнга OCD).
- 15.00 – святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама з усімі катэхетамі архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказныя – кс. Ян Крэміс, с. Часлава Навіцкая USJK).
- 19.00 – святая Імша і сустрэча з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, працаўнікамі сельскай гаспадаркі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Уладзіслаў Завальнюк).
21 снежня (нядзеля)
- 11.00 – святая Імша і сустрэча з малітоўнымі групамі і рэлігійнымі рухамі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Уладзіслаў Завальнюк).
- 15.00 – сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказная – с. Часлава Навіцкая USJK).
22 снежня (панядзелак)
- 11.00 – пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны – кс. Антоні Клімантовіч).
23 снежня (аўторак)
- 11.00 – сустрэча з журналістамі і працаўнікамі СМІ, а таксама з супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны – кс. Юрый Санько).
27 снежня (субота)
- 11.00 – святая Імша і сустрэча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28 (адказны – кс. Аляксандр Мятліцкі SDB).
28 снежня (нядзеля)
- 11.00 – святая Імша і сустрэча з усімі сямейнымі рухамі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Андрэй Стэцкевіч).
- 19.00 – святая Імша і сустрэча з навукоўцамі, дзеячамі культуры, выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Уладзіслаў Завальнюк).
30 снежня (аўторак)
- 12.00 – святая Імша і сустрэча з усімі святарамі г. Мінска (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Уладзіслаў Завальнюк).
(AG)
|