З 20 снежня па 9 студзеня ў Віцебску адбудзецца ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры».
Праграма
20 снежня
12.00, катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28) — выстаўка прац дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей» (навучэнцы СШ №40 і СШ №45, педагогі С.В. Жэлінская, Л.Н. Швед)
24 снежня
15.00, Віцебскі абласны мастацкі музей (вул. Леніна, 23) — выстаўка прац дзіцячай творчасці установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сярэдніх школ Віцебска «Таямнічае Ражство»
25 снежня
12.00, парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5а) — святочны канцэрт «Радасць Божага Нараджэння»
27 снежня
17.00, катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28) — чытацкія сустрэчы (навуковы мадэратар прафесар філалогіі І.Л. Лапін)
29 снежня
14.00, вул. Шрадэра, 7 — выстаўка дзіцячай творчасці навучэнцаў студыі «Юнікс» (педагогі Ірына Белазёрава, Наталля Раманава, канцэрт выкладчыкаў і вучняў Сялюцінскай дзіцячай школы мастацтваў і каляднае віншаванне ад каталіцкіх парафій Віцебска для пацыентаў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы)
30 снежня
14.00, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 37 — «Святы Мікалай віншуе з Божым Нараджэннем» (тэатралізаванае наведванне пацыентаў дзіцячых аддзяленняў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы)
6 студзеня
19.00, катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28) — калядны канцэрт артыстаў Віцебскай філармоніі
9 студзеня
10.00–14.00, Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска (вул. Касманаўтаў, 2) — конкурс нацыянальнай батлейкі з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі і дзіцячых калектываў горада (AG)
|