21–22 мая 2015 г. у Віцебску адбудзецца XI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Канферэнцыя праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава і Віцебскім аблвыканкамам. Пачатак 21 мая ў 11.00.
Арганізатары чакаюць матэрыялаў і заявак жадаючых прыняць удзел у канферэнцыі. Тэзізы дакладаў можна дасылаць да 15 студзеня на электронны адрас
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Патрабаванні да матэрыялаў:
1 старонка тэксту Тimes New Roman, памер шрыфту 12, фармат старонак — А4, міжрадковы інтэрвал адзінарны, палі па перыметры 25 мм.
Матэрыялы павінны ўключаць:
- актуальнасць
- мэту
- матэрыял і метады даследавання
- вынікі даследавання
- высновы
- літаратуру.
Тэмы:
- праблемы транспланталогіі
- біяэтыка ў сучаснай медыцыне
- прафілактыка алкагалізму і наркаманіі ў сучасных умовах
- «культура жыцця» супраць «культуры смерці» — духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй
- сучасная фармакатэрапія і паляпшэнне якасці жыцця хворага чалавека
- навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІД
- прафілактыка і лячэнне туберкулёзу ў сучасных умовах.
Праграма
Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 21 мая ў Віцебскім аблвыканкаме (вул. Гогаля, 6) з 10.00 до 10.30.
21 мая
- 11.00 – пленарнае пасяджэнне (канферэнц-зала Віцебскага аблвыканкама, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, II паверх)
- 11.00 – адкрыццё канферэнцыі, прывітанне ўдзельнікаў
– намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў; – Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці; – начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, д-р мед. навук, прафесар Юрый Дзяркач; – біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
Даклады:
- 11.30 - член-карэспандэнт Папскай Акадэміі ў абарону жыцця, доктар медыцыны манс. Жак Судо (Францыя) “Ethical aspects of transplantology” («Этычныя аспекты транспланталогіі»)
- 12.15 - доктар медыцыны, прафесар Эдуард Матэвасян, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт, ТУМ, Баварыя (Германія) «Транспланталогія як від аказання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі»
- 13.00 – 14.00 - перапынак
- 14.00 – доктар мед. навук, прафесар, кіраўнік РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканяў чалавека» Алег Руммо (Беларусь) «Станаўленне і развіццё трансплантацыі органаў у Рэспубліцы Беларусь»
- 14.30 – загадчык кафедры транспланталогіі Бел МАПО, галоўны пазаштатны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь канд. мед. навук, дацэнт Іван Пікірэня (Беларусь) «Навошта ўрачам паслядыпломная падрыхтоўка па транспланталогіі?»
- 15.00 - кансультант Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, член рады па ахове здароўя Рымскай дыяцэзіі, дырэктар гематалагічнай клінікі Сандро Перціні, прафесар Антаніно Баньято (Італія) "Bone marrow transplantation in the hamatological oncology" («Трансплантацыя костнага мозгу ў гематалагічнай анкалогіі»)
- 15.30 – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадтаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, канд. мед. навук Аляксандр Цэцоха (Беларусь)
- 15.50 – вядучы спецыяліст Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа» Дзмітрый Рачкоўскі (Беларусь) «Прэзентацыя валанцёрскай дзейнасці»
- 16.00 – 16.30 – дыскусія. Заключнае слова – біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
22 мая
- 10.00 – 13.00 – секцыйныя пасяджэнні:
Секцыя «Транспланталогія» (канференц-зала Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, г. Віцебск, вул. Фрунзе, 27, адміністратыўны корпус, I паверх)
Старшыня – доктар мед. навук, прафесар, кіраўнік РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканяў чалавека» Алег Руммо (Беларусь); мадэратар: рэктар ВДМУ, доктар мед. навук, прафесар Анатоль Шчасны
Даклады: - 1. Доктар медыцыны, прафесар Эдуард Матэвасян, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт, ТУМ, Баварыя (Германія)
- 2. Трансплант-каардынатар Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Пецкалёў
- 3. Прадстаўнік фірмы «Takeda» Кацярына Ляхоўская (Беларусь)
Заключнае слова - біскуп Віцебскі Алег Буткевіч Дыскусія.
22 мая
- 10.00 – 13.00 – секцыйныя пасяджэнні:
Секцыя «Біяэтыка ў сучасным свеце»
(Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Віцебск, Маскоўскі пр., 33, адміністратыўны корпус)
Старшыня – рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аляксей Ягораў; мадэратар: канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак
Даклады: - 1. Магістр тэалогіі, дактарант Інстытута фундаментальнай тэалогіі Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта (KUL), музыколаг, лектар „Pro Life” Андрэй Агапаў (Польшча) «„Культура жыцця” або „культура смерці”: выбар за табой»
- 2. Аспірант Алена Грыгор’ева, Інстытут гісторыі Касцёла і патралогіі Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта (KUL) (Польшча)
- 3. Аспірант Яанна Секіта-Кржак, факультэт гісталогіі і эмбрыялогіі з лабараторыяй эксперыментальнай цыталогіі, Медыцынскі ўніверсітэт, Люблін (Польшча) «Звязаныя са стрэсам растройствы: этыёпатагенетычныя і клінічныя адносіны стрэсу і дэпрэсіі»
- 4. Аспірант Катажына Уршуля Бароўска, Каталіцкі люблінскі ўніверсітэт (Польшча) «Каштоўнасць чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці»
Заключнае слова- канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак Дыскусія.
У праграме магчымы змены.
(AG)
|