Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску адбудзецца фармацыйная сустрэча членаў «Легіёна Марыі»
Анонсы
26.11.2014 16:08

29 лістапада ў Мінску адбудзецца фармацыйная сустрэча членаў міжнароднай асацыяцыі вернікаў «Легіён Марыі». Тэма сустрэчы — «Марыйная пабожнасць у практыцы евангелізацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца дапаможныя легіянеры і сімпатыкі малітоўнага руху.

План сустрэчы:

Катэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:

9.30 — сакрамэнт пакаяння і паяднання
10.00 — святая Імша
11.00 — каміцыум
перапынак на абед

Парафія Св. Сымона і св. Алены (сустрэча адбудзецца ў дольным касцёле ў грэка-каталіцкай капліцы):

14.00 — канферэнцыя
15.00 — Вяночак да Божай міласэрнасці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
16.30 — канферэнцыя. Акт аддання сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі паводле св. Людвіка Марыі дэ Манфора
17.30 — круглы стол. Заканчэнне сустрэчы.

Наконт падрабязнасцяў сустрэчы і арганізацыйных пытанняў звяртацца на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (кс. Раман Суша).

Даведка:

Створаны пад кіраўніцтвам Фрэнка Дафа апостальскі рух «Легіён Марыі» накіраваны на праслаўленне Бога, асвячэнне членаў гэтай асацыяцыі і працу на карысць евангелізацыі. Апостальская практыка Легіёна ў сваім «улонні» натхняецца Хрыстовым Духам, падобна як Марыя зачала ад Духа Святога. Духоўнасць руху мае хрыстацэнтрычны характар, у якім Марыя з’яўляецца дарогай, якая вядзе да Сына.

Сёлета рух «Легіён Марыі» адзначыў 93-годдзе, а ў Беларусі — 20-годдзе.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.