Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей», якую праводзяць валанцёры Руху св. Мікалая. Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.
Падарунак можа змяшчаць у сабе салодкае (цукеркі, шакаладкі), канцылярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі), цацкі і г.д. Колькасны склад і памер падарунка — любы.
Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў.
Прыносіць падарункі можна па адрасах: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр праведнага Язэпа), тэл. +375 29 299 72 41, +375 29 962 20 19 (айцец Аляксандр); г. Віцебск, вул. 2-я Войкава, 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова), тэл. +375 29 265 60 60 (Алена).
Для тых, хто жадаў бы ўдзельнічаць у акцыі ў Маладзечне, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Івацэвічах і Оршы, просьба патэлефанаваць па тэл.: +375 29 299 72 41(МТС), +375 29 962 20 19 (Velcom) або напісаць на e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Таксама запрашаюцца валанцёры для ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні каляднай праграмы для дзяцей-сірот і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў снежні і студзені. Сайт падтрымкі: www.valancer.by.
Для тых, хто хацеў бы арганізаваць акцыю на сваёй парафіі самастойна, арганізатары могуць падзяліцца досведам або выслаць электронны варыянт акцыйнага плаката і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі.
Паводле valancer.by (AG)
|