Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
11 снежня дыякан Юрый Пракапюк атрымае ў Пінску прэзбітэрскае пасвячэнне |
Анонсы |
09.12.2014 13:12 |
11 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску дыякан Юрый Пракапюк атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі. Дыякан Юрый Пракапюк паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кобрыне. Скончыў духоўную семінарыю ў Польшчы. Быў на практыцы ў Італіі, на місійнай практыцы ў Паўднёвай Карэі. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Казіміра Велікасельца 7 чэрвеня 2014 года. (ILS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.