Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства моладзі ў Гродне правядзе акцыю «Пячэнька за пячэнька»
Анонсы
06.12.2014 14:31

14 снежня Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна «OPEN» правядзе святочную акцыю «Пячэнька за пячэнька». На працягу дня каля гродзенскага касцёла Божай Міласэрнасці (Вішнявец) моладзь будзе збіраць дабравольныя ахвяраванні на разнастайныя акцыі з удзелам дзяцей, якія будуць праводзіцца з нагоды ўрачыстасцяў Божага Нараджэння і Вялікадня, а таксама на салодкія падарункі.

Частка сабранага будзе прызначана на арганізацыю летняга адпачынку для хворых дзяцей.

Акцыя пройдзе ў пяты раз. Яе галоўная ідэя ў тым, каб моладзь не толькі прасіла фінансавыя сродкі ў вернікаў, але і магла зрабіць штосьці сама. У акцыі задзейнічаны як тыя, хто складае ахвяраванні, так і тыя, хто збірае іх. Моладзь прыгатуе цеста, прысвяціўшы на гэта свой час і атрымаўшы такім чынам магчымасць уключыцца ў справу самім, а не проста купіць салодкае ў краме.

12 і 13 снежня моладзь збярэцца ў гродзенскім пабрыгідскім касцёле, каб упакаваць і ўпрыгожыць прыгатаваныя слодычы, якія пасля будуць перададзены ўсім ахвярадаўцам, якія захочуць уключыцца ў акцыю.

Арганізатары заахвочваюць не заставацца абыякавымі і актыўна далучыцца да акцыі. Праз разуменне гэтай ініцыятывы кожны зможа ўнесці частку сваёй міласэрнасці ў добрыя справы.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.