Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый узначаліць літургічныя цэлебрацыі на англійскай мове ў перыяд Божага Нараджэння
Анонсы
11.12.2014 12:00

У перыяд Божага Нараджэння Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць некаторыя набажэнствы на англійскай мове.

На гэтыя набажэнствы запрошаны асаблівым чынам прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, госці і студэнты з замежжа, якія святкуюць Божае Нараджэнне ў Беларусі.

Цэлебрацыі адбудуцца ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (пл. Незалежнасці, 15) у наступныя дні:

  • 24 снежня ў 18.00, урачыстасць Нараджэння Пана
  • 1 студзеня ў 18.00, урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
  • 6 студзеня ў 10.00, урачыстасць Аб’яўлення Пана

У іншыя нядзелі і абавязковыя святы Імша на англійскай мове будзе цэлебравацца адным са святароў у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску ў 10.00.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.