Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мядзелі пройдзе ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла і парафіі |
Анонсы |
23.12.2014 11:25 |
28 снежня, у свята Святой Сям’і, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі будзе адзначацца 25-годдзе аднаўлення дзейнасці касцёла і парафіі пасля дзесяцігоддзяў ганенняў і пераследу. Святую Імшу а 11-й гадзіне ў мядзельскім касцёле ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас урачыстасці ўдзельнікі будуць дзякаваць Богу за дар вяртання святыні, аднаўлення дзейнасці парафіі, а таксама маліцца за ўсіх святароў, што служылі ў парафіі, а таксама за тых, дзякуючы каму касцёл нанова быў адчынены і адноўлены. Прыняць удзел у супольным святкаванні запрашаюцца ўсе жадаючыя. А. Павел Леліто OCD |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.