Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня (+праграма)
Анонсы
11.09.2015 22:31

IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Адпаведнае рашэнне было прынята падчас сустрэчы Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая прайшла 29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ.

IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям'я, якая жыве ў паўнаце». Гэта дэвіз Сусветнай сустрэчы сем’яў з удзелам Папы Францішка, якая адбудзецца з 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША).

Праграма Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў:

  • 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.30 – прывітанне ўдзельнікаў
  • 11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і святы Ружанец
  • 12.00 – урачыстая святая Імша і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
  • 13.30 – абед
  • 14.30 – канферэнцыя
  • 15.00 – інсцэніроўка
  • 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.00 – заканчэнне  

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.