Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
|
У 12-ы раз пройдзе фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» Іўеўскага дэканата |
|
Анонсы
|
|
13.01.2015 15:37 |
|
25 студзеня ў 12-ы раз адбудзецца фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» (Хвала на вышынях Богу) Іўеўскага дэканата. Фестываль пройдзе ў іўеўскім гарадскім Доме культуры.
У 11.30 пачнецца святая Імша ў касцёле свв. Пятра і Паўла ў Іўі.
У 14.00 – пачатак фестываля.
Гэты фестываль набывае ўсё большую папулярнасць і адрозніваецца ўсё лепшай падрыхтоўкай удзельнікаў. З кожным годам дзякуючы актыўнаму ўдзелу духавенства, свецкіх катэхетаў, бацькоў і саміх дзяцей і моладзі планка фестывалю ўздымаецца ўсё вышэй. У сувязі з гэтым журы, якое ацэньвае выступленні, мае шмат клопату з выбарам пераможцаў. (JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.