Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на вечар «з анёламі пра анёлаў» |
Анонсы
|
14.01.2015 14:57 |
«Вечар з анёламі пра анёлаў» пад кіраўніцтвам Яны Андрушчышынай пройдзе ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах.
Сустрэча, якая пройдзе 24 студзеня, распачнецца ў 20.00.
У жыцці мы часта сустракаемся з анёламі. Прыгожыя выявы «стварэнняў з крыламі» сустракаюцца на кожным кроку. Гэта невычарпальная тэма для мастакоў і пісьменнікаў. У малітве мы звяртаемся да анёла-ахоўніка, анёламі называем добрых людзей. Але што вядома пра анёлаў насамрэч? Пошуку адказаў на гэтыя пытанні і будзе прысвечаны вечар у Катэхетычным каледжы.
Адрас: 225411 Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6. Тэлефоны: +375 (0163) 57 93 14, +375 29 513 57 92 Марына Пашкевіч
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.